Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Латвіі назвалі ўмовы, пры якіх могуць дазволіць уезд аўтамабіля зь беларускімі нумарамі ў краіну


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Чарга аўтамабіляў на мяжы
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Чарга аўтамабіляў на мяжы

Латвійская служба фінансавай выведкі назвала ўмовы, пры якіх могуць зрабіць выключэньне з забароны на ўезд у Эўразьвяз зарэгістраваных у Беларусі транспартных сродкаў і прапусьціць такі аўтамабіль празь мяжу.

Кампэтэнтныя органы могуць дазволіць уезд у Эўразьвяз аўтамабіля зь беларускімі нумарамі, калі ён не прызначаны для продажу, а толькі для асабістага карыстаньня, і належыць:

  • грамадзяніну дзяржавы-чальца Эўразьвязу або чальцу ягонай сям'і, які зьяўляецца рэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь і ўяжджае ў Эўразьвяз на гэтым аўтамабілі,
  • грамадзяніну Беларусі, які мае дзейную візу або дазвол на жыхарства, які дазваляе ўезд у Эўразьвяз.

Пры гэтым чалавек павінен валодаць аўтамабілем і непасрэдна кіраваць ім.

Канчатковае рашэньне ў кожным канкрэтным выпадку застаецца за Службай фінансавай выведкі Латвіі. Яна мае права дазволіць уезд, але не абавязаная гэта рабіць.

Для дазволу ўезду ў Латвію на сваім аўтамабілі грамадзянін Беларусі павінен падаць наступныя дакумэнты:

  • заяву на ўвоз транспартнага сродку ў Латвію,
  • копію пашпарту,
  • копію пасьведчаньня аб рэгістрацыі транспартнага сродку,
  • копію арыгіналу дзейнай візы або дазволу на жыхарства.

Усе дакумэнты падаюцца на дзяржаўнай латыскай мове. Выключэньне складаюць копіі дакумэнтаў, якія сьведчаць асобу, і пасьведчаньні аб рэгістрацыі транспартнага сродку.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG