Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Reuters: Расея ў абыход санкцыяў змагла атрымаць гатоўкай больш за два мільярды даляраў і эўра


Банкноты ў 500 эўра. Фота Wikipedia
Банкноты ў 500 эўра. Фота Wikipedia

У 2022 годзе ў Расеі пачалі называць даляр і эўра «таксычнымі», калі шырокія санкцыі скарацілі яе доступ да сусьветнай фінансавай сыстэмы, перашкаджаючы сплатам і гандлю.

Расея з пачатку ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну змагла атрымаць гатоўкай каля 2,3 мільярда даляраў і эўра, нягледзячы на забарону ЗША і Эўразьвязу ўвозіць банкноты на расейскую тэрыторыю.

Як паведаміла агенцтва Reuters з спасылкай на аналіз мытных дакумэнтаў, гэтыя лічбы сьведчаць, што Расея змагла абысьці санкцыі, якія заблякавалі перадачу гатоўкі ў далярах і эўра.

«Мытныя зьвесткі, атрыманыя ад камэрцыйнага пастаўніка, які запісвае і зьбірае інфармацыю, паказваюць, што гатоўку ўвозілі ў Расею з краін, уключна з ААЭ і Турэччынай, якія не ўвялі абмежаваньні на гандаль з Расеяй. Краіна паходжаньня больш чым паловы ад агульнай колькасьці гатоўкі не была пазначана ў запісах», — адзначаюць журналісты агенцтва.

Летась у сьнежні ўрад ЗША прыгразіў штрафнымі санкцыямі фінансавым установам, якія дапамагаюць Расеі абыходзіць санкцыі, і за 2023 і 2024 гады ўвёў санкцыі супраць кампаніяў з трэціх краін.

У 2022 годзе ў Расеі пачалі называць даляр і эўра «таксычнымі», калі шырокія санкцыі скарацілі яе доступ да сусьветнай фінансавай сыстэмы, перашкаджаючы сплатам і гандлю. Каля 300 мільярдаў даляраў золатавалютных рэзэрваў Цэнтрабанку Расеі ў Эўропе замарозілі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG