Падразьдзелы Вайскова-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Беларусі накіраваліся ў Расею на супольныя вучэньні, якія адбудуцца на палігоне «Ашулук» у Астраханскай вобласьці.
Як паведаміла прэсавая служба Міністэрства абароны Беларусі, 12 жніўня беларускія вайскоўцы вылецелі самалётам Іл-76МД у Расею.
Раней частка падразьдзелаў выехалі чыгуначнымі вайсковымі эшалёнамі.
«У часе вучэньня, якое адбудзецца на палігоне „Ашулук“, вайскоўцы павялічаць узровень зладжанасьці падразьдзелаў, а таксама адпрацуюць новыя тактычныя прыёмы і спосабы вядзеньня супрацьпаветраных і паветраных баёў», — сказана ў афіцыйным паведамленьні Міністэрства абароны Беларусі.
Форум