Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На мяжы Беларусі ўезду ў Літву, Латвію і Польшчу чакаюць больш за тры тысячы транспартных сродкаў


Памежны пункт пропуску «Берасьце» на мяжы з Польшчай. Архіўнае фота
Памежны пункт пропуску «Берасьце» на мяжы з Польшчай. Архіўнае фота

Найбольш — у кірунку Літвы і Польшчы.

Уезду ў Літву, Латвію і Польшчу чакаюць 3112 транспартных сродкаў — грузавікоў, легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў.

Раніцай 15 жніўня ў чэргах на мяжы з краінамі Эўразьвязу стаялі 1070 легкавых аўтамабіляў, паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.

На 10-ю гадзіну 15 жніўня ў чэргах стаялі:

  • 450 легкавых аўтамабіляў у пункце пропуску Берасьце / Тарэспаль (Польшча),
  • 380 — Каменны Лог / Меднікі (Літва),
  • 230 — Беняконі / Салечнікі (Літва),
  • 10 — Грыгораўшчына / Патэрніекі (Латвія).

Колькасьць грузавых аўтамабіляў склала 2020, зь іх:

  • 830 фураў на памежным пераходзе Беняконі / Салечнікі (Літва),
  • 590 — на памежным пераходзе Каменны Лог / Меднікі (Літва),
  • 600 — у пункце пропуску Грыгораўшчына / Патэрніекі (Латвія).

Абсалютны рэкорд зафіксаваны 22 сакавіка: у чарзе на выезд зь Беларусі ў ЭЗ стаялі 3690 фураў.

У чарзе на выезд у Польшчу стаялі 22 аўтобусы. На іншых кірунках аўтобусаў у чэргах не было.


Чэргі на межах Беларусі з краінамі Эўразьвязу ўтварыліся, бо ўрады Польшчы, Латвіі і Літвы закрылі большасьць памежных пераходаў. Адбылося гэта пасьля шматлікіх нелегальных пераходаў мяжы зь беларускай тэрыторыі. Наступствы мігранцкага ціску з боку ўладаў Беларусі, а таксама іх саўдзел у вайне Расеі супраць Украіны сталі прычынай закрыцьця памежных пунктаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG