Паводле палітыка, Офіс спадзяецца на кампраміс у гэтым пытаньні: «Хутчэй за ўсё, гэта будзе нешта сярэдняе паміж польскім варыянтам, калі пускаюць усіх беларускіх грамадзян з шэнгенскімі візамі, [неабходнымі] дакумэнтамі, і латвійскім, калі пускаюць паводле папярэдняй заяўкі».
«Галоўнае — зрабіць выключэньні для тых, у каго літоўскія ВНЖ, ПМЖ, тых, каму неабходна рэгулярна езьдзіць празь мяжу, тых, у каго гуманітарныя кейсы», — адзначыў Вячорка.
Дэмакратычныя сілы, паводле дарадцы Ціханоўскай, разумеюць засьцярогі Літвы у пляне бясьпекі і тое, што грамадзкая думка не на карысьць беларусаў:
«І ў Польшчы, і ў Літве грамадзтва выступае за больш жорсткія абмежаваньні [супраць беларусаў]. Разумеем, што рэжым выкарыстоўвае мяжу, у тым ліку для абыходу санкцый і гэта вялікае выпрабаваньне для Польшчы і Літвы, як закрыць лазейкі і ня ўдарыць па беларусах».
З 16 ліпеня асобам на легкавых аўтамабілях зь беларускімі нумарамі забаронена ўяжджаць у ЭЗ праз пункты пропуску на мяжы Латвіі зь Беларусьсю і Расеяй, з 18 ліпеня — празь Літву.
Да 16 жніўня дзейнічае адтэрміноўка для прыватных асоб, якія не выкарыстоўваюць аўтамабіль у камэрцыйных мэтах.
Аналягічную забарону ўвяла Эстонія.
26 ліпеня па выніках тэлефоннай размовы намесьніка кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэту Паўла Латушкі з міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім, якая адбылася з ініцыятывы кіраўніка польскага зьнешнепалітычнага ведамства, стала вядома, што Польшча не плянуе абмяжоўваць уезд асабістых аўтамабіляў зь беларускай рэгістрацыяй.
1 жніўня Франак Вячорка паведаміў, што Латвія пайшла на саступкі і значна зьмякчыла прапускны рэжым аўтамабіляў зь беларускімі нумарамі.
У індывідуальным парадку дазвол на ўезд у Латвію можа прадставіць Служба фінансавай разьведкі — спэцыяльнае ведамства, якое будзе сачыць за выкананьнем міжнародных санкцый, пры ўмове, калі аўтамабіль зь беларускімі нумарамі ўвозіцца ў Латвію не для продажу.
Прасіць дазволу могуць: грамадзяне Латвіі, якія хочуць уехаць на сваім легкавіку, зарэгістраваным у Беларусі, або прыехаць на аўтамабілі, які належыць блізкаму сваяку (рэзыдэнту Беларусі); грамадзяне Беларусі, якія маюць дзейную візу або від на жыхарства і хочуць уехаць на ўласнай машыне, зарэгістраванай у Беларусі.
- 29 чэрвеня Рада Эўразьвязу прыняла новыя абмежавальныя меры эканамічнага характару ў дачыненьні да Беларусі ў сувязі з удзелам рэжыму Лукашэнкі ў расейскай агрэсіі супраць Украіны. Сярод іншага была пашыраная забарона на перавозку грузаў аўтатранспартам па тэрыторыі ЭЗ прычэпамі і паўпрычэпамі зь беларускай рэгістрацыяй, у тым ліку пры перавозцы грузавікамі, зарэгістраванымі не ў Беларусі.
Санкцыі Эўразьвязу адносна Беларусі ў 2022-2023 гадах
На працягу 2022 году Эўразьвяз 6 разоў пашыраў санкцыі адносна Беларусі. Зь іх 5 раўндаў былі зьвязаныя з расейскім уварваньнем ва Ўкраіну і ўдзелам Беларусі ў гэтай агрэсіі.
- 18 лютага 2022 году пашыраныя фінансавыя санкцыі ў дачыненьні да «Банку разьвіцьця» і «Банку Дабрабыт».
- 27 лютага 2022 году ў сувязі з вайной Расеі з Украінай адноўлены санкцыйны сьпіс, у які ўключаныя фізычныя і юрыдычныя асобы з Расеі і Беларусі (670 пазыцый).
- 2 сакавіка 2022 году Эўразьвяз увёў адрасныя абмежавальныя меры ў дачыненьні да 22 высокапастаўленых беларускіх вайскоўцаў. Акрамя таго, уведзеныя абмежаваньні на гандаль беларускімі таварамі, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасьці тытунёвых вырабаў, мінэральнага паліва, бітумных рэчываў і газападобных вуглевадародных прадуктаў, калійных прадуктаў, вырабаў з драўніны, цэмэнту, жалеза і сталі, гумовых вырабаў.
- 9 сакавіка 2022 году Эўразьвяз увёў новыя санкцыі адносна фінансавага сэктару Беларусі, у прыватнасьці, адключэньне ад SWIFT трох беларускіх банкаў. Гэта «Белаграпрамбанк», банк «Дабрабыт» і Банк разьвіцьця.
- 8 красавіка 2022 году для беларускіх аўтаперавозчыкаў была ўведзеная забарона на перавозку грузаў аўтамабільным транспартам па тэрыторыі ЭЗ, у тым ліку транзытам.
- 2 чэрвеня 2022 году быў зацьверджаны пакет санкцый, які прадугледжваў адключэньне беларускага банку «Белінвэстбанк» ад міжнароднай плацёжнай сыстэмы SWIFT. Таксама ў пакет санкцый ЭЗ увайшлі абмежаваньні супраць 12 грамадзян Беларусі і 8 прадпрыемстваў, сярод якіх «Беларуськалій» і яго трэйдэр Беларуская калійная кампанія, НПЗ «Нафтан», Горадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман», «Інтэр Табака», вытворца камунальнай аўтатэхнікі «Белкамунмаш», лягістычны апэратар «Белмытсэрвіс» і Белтэлерадыёкампанія.
На працягу 2023 году Эўразьвяз 2 разы пашыраў санкцыі адносна Беларусі.
- 3 жніўня 2023 году Эўразьвяз увёў новы пакет санкцыяў адносна Беларусі, у якія 38 фізычных асобаў і 3 прадпрыемствы: ААТ «Менскі электратэхнічны завод», ААТ «БМЗ — кіроўная кампанія холдынгу „БМК“» і Белнафтахім.
- 18 сьнежня 2023 году Эўразьвяз уключыў у санкцыйны сьпіс 12 беларускіх чыноўнікаў і вайскоўцаў.
- Шэраг краін ЭЗ на працягу 2022-2023 гадоў прымалі свае сувэрэнныя санкцыі адносна Беларусі — больш жорсткія, чым агульныя санкцыі Зьвязу.
Форум