Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Філёлягу з Масквы далі 3 гады за камэнтары ў тэлеграм-канале Nexta


Алег Селівераў (у цэнтры).
Алег Селівераў (у цэнтры).

Суд у Маскве асудзіў 28-гадовага філёляга Алега Селіверава на тры гады калёніі па справе аб распальваньні нянавісьці да ўлады за камэнтары ў тэлеграм-канале Nexta. Пра гэта паведамляе SOTAvision.

Селіверава прызналі вінаватым у распальваньні нянавісьці з пагрозай прымяненьня гвалту. Пракурор запрошваў яму чатыры гады калёніі.

Селівераў прызнаў віну. Як піша SOTAvision, перад прысудам ён папрасіў прабачэньня за напісаныя ў 2022 годзе тры камэнтары. Паводле яго слоў, ён ня памятае, як іх пакідаў. Гэтыя публікацыі ён назваў «безадказнымі, дурнымі і жорсткімі». Паводле зьвестак выданьня, у камэнтарах згадвалася «неабходнасьць пераварочваць паліцэйскія аўтамабілі» і «ісьці на Крэмль».

Абарона прасіла прызначыць яму штраф. «Ні ў якіх арганізацыях ён не знаходзіцца, ніякіх падпісчыкаў у яго няма. Каго ён можа падштурхнуць? Чалавек проста свае эмоцыі выплюхнуў — і за гэта тры гады», — пракамэнтаваў прысуд адвакат Алан Качмазаў.

Пра крымінальную справу супраць Селіверава стала вядома ў лютым, калі да яго прыйшлі зь ператрусам і адправілі ў СІЗА. Першапачаткова яго падазравалі ў датычнасьці да беларускага тэлеграм-каналу Nexta і ставілі ў віну артыкул аб публічных закліках да тэрарызму. Пазьней справу перакваліфікавалі.

Avtozak LIVE са спасылкай на адваката паведамляў, што ў СІЗА ў Селіверава пагоршылася здароўе: аслаб зрок і зьявіліся праблемы са сьпінай з прычыны кілаў. У жніўні сёлета маці Селіверава таксама казала, што «за паўтара года ў СІЗА ён страціў здароўе».

  • Канал Nexta стаў шырока вядомы праз асьвятленьне беларускіх пратэстаў 2020 году. Вярхоўны суд Беларусі абвясьціў Nexta «тэрарыстычнай арганізацыяй». Цяпер яго дзейнасьць на тэрыторыі краіны забароненая.
  • Заснавальніка Nexta Сьцяпана Пуцілу 3 траўня 2023 году Менскі абласны суд завочна асудзіў на 20 гадоў калёніі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG