У новым відэа праекту «Сьведкі Лукашэнкі» — адвакат, палітык, былы кандыдат у прэзыдэнты Алесь Міхалевіч. Ён узгадвае, як на прэзыдэнцкіх выбарах 1994 году выкарыстоўваў адміністратыўны рэсурс за Зянона Пазьняка, расказвае, за што яго выключылі з Партыі БНФ, у якую ён уступіў у 18 гадоў, і называе падзеі 2020 году «адкладзенай перамогай».
Алесь Міхалевіч таксама расказвае:
- як яго сям’я выйграла ад распаду Савецкага Саюзу,
- што, на яго думку, БНФ рабіў ня так,
- колькі сапраўды ён набраў подпісаў у 2010 годзе, калі вылучаўся кандыдатам на прэзыдэнта,
- расказвае, як яго вэрбавалі ў КДБ і як пасьля заявіў пра гэта,
- каго ён лічыць лідэрам пратэстаў
- і як ставіцца да Сьвятланы Ціханоўскай.
«Сьведкі Лукашэнкі»
«Сьведкі Лукашэнкі» – сэрыя відэаінтэрвію зь людзьмі, якія паспрабуюць ацаніць тое, што і чаму адбылося ў Беларусі ў 1994 годзе і як зьмянілася беларускае грамадзтва за гэтыя 30 гадоў.
Сёлета спаўняецца 30 гадоў з моманту першых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Чаму тагачаснае беларускае грамадзтва выбрала Аляксандра Лукашэнку, ці магло ўсё скласьціся па-іншаму або менавіта такі вынік быў тады наканаваным? Які шлях прайшло беларускае грамадзтва за гэтыя 30 гадоў, ці вывучыла яно ўрокі гісторыі?
Гэтыя ды іншыя тэмы Віталь Цыганкоў абмяркоўвае з гасьцямі Свабоды ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі».
Форум