Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Чым мы адрозьніваемся — беларусы ад расейцаў? Нічым


Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна 26 ліпеня 2024 году. Фота AFP
Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна 26 ліпеня 2024 году. Фота AFP

Выбудоўваць інтэграцыйныя сувязі паміж Беларусьсю і Расеяй трэба па прыкладзе адносінаў лідэраў дзьвюх краінаў — аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёньня падчас інтэрвію тэлеканалу «Россия».

Пра гэта паведамляе БЕЛТА.

Лукашэнку спыталі, як ён ацэньвае цяперашні этап разьвіцьця саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі, і што яшчэ трэба зрабіць для большай інтэграцыі.

«Магу сказаць проста: вам у Расеі і нам у Беларусі трэба істці па шляху двух прэзідэнтаў. Вы бачыце нашы адносіны — абсалютна блізкія. У прэзыдэнта Пуціна ні зь кім няма такіх адносінаў, як з Беларусьсю. Гэта натуральна. Тут нічога не трэба прыдумляць, ніякай канспіралёгіі. Мы саюзьнікі — гэтым усё сказана», — падкрэсьліў Лукашэнка.

Паводле яго ў аснове такога шчыльнага супрацоўніцтва ляжыць падабенства двух народаў, якія, паводле яго слоў, практычна неадрозныя адзін ад аднаго.

«Як некаторыя гавораць, мы рускія людзі. Чым мы адрозьніваемся — беларусы ад расейцаў? Нічым. Я некалі жартам гаварыў: беларусы — гэта тыя ж расейцы са знакам якасьці», — патлумачыў Лукашэнка.

  • На працягу свайго прэзыдэнцтва Лукашэнка шмат разоў рабіў заявы пра тое, што беларусы і расейцы — адзін народ.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG