Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвінавачанага ў «падрыхтоўцы тэракту ў Дзень перамогі» завочна асудзілі да 20 гадоў калёніі


Асобы, якіх абвінавачвалі ў "падрыхтоўцы тэракту на Дзень Перамогі" - Таццяна Русак, Валер Водзін, Ганна Савачкіна, Вікторыя Волчак, Андрэй Грыгор'еў, каляж
Асобы, якіх абвінавачвалі ў "падрыхтоўцы тэракту на Дзень Перамогі" - Таццяна Русак, Валер Водзін, Ганна Савачкіна, Вікторыя Волчак, Андрэй Грыгор'еў, каляж

Суд у гучнай справе «падрыхтоўкі тэракту ў Дзень перамогі» распачаўся ў Менскім гарадзкім 26 ліпеня ў закрытым рэжыме. Падрабязнасьці справы агучваліся ў прапагандысцкім фільме АНТ.

Судзілі адразу пяць чалавек: 25-гадовага Валера Водзіна (завочна), 29-гадовага Андрэя Грыгор’ева, 30-гадовую Вікторыю Волчак, 25-гадовую Ганну Савачкіну і яе маці Таццяну Русак. Іх абвінавачвалі у тым ліку ў «здрадзе дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК) і «падрыхтоўцы да акту тэрарызму» (ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 289 КК). Працэс у справе скончыўся 9 жніўня.

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што 25-гадовага Валера Водзіна судзілі ў парадку спэцвытворчасьці і асудзілі да 20 гадоў калёніі і буйны штрафу ў памеры 600 базавых вялічыняў (24 тысячаў рублёў). Пакараньні яшчэ чатыром фігурантам высьвятляюцца.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG