Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 16 сьнежня: у Менску затрымалі выкладчыка каледжу, аблава ў Чыжоўцы


Сілавікі ў Менску. Архіўнае фота
Сілавікі ў Менску. Архіўнае фота

Рэпрэсіі супраць беларусаў працягваюцца.

Выкладчыка каледжу затрымалі на выхадзе з працы

У Менску ўвечары 14 сьнежня затрымалі выкладчыка гісторыі Менскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжу Віталя Магучава.

Яго затрымалі проста на выхадзе з каледжу, паведамляе «Вясна». Прычыны затрыманьня і месца знаходжаньня выкладчыка пакуль невядомыя.

ГУБАЗіК затрымаў больш за 10 чалавек у Чыжоўцы

У блізкім да сілавікоў тэлеграм-канале апублікаванае відэа з шасьцю затрыманымі.

Супрацоўнікі ГУБАЗіК заяўляюць, што вызначылі і затрымалі 2 адміністратараў і больш за 10 удзельнікаў тэлеграм-чату «Чыжоўка сем чыжоў», прызнанага ўладамі «экстрэмісцкім фармаваньнем».

Супрацоўнік РАУС адчуў маральныя пакуты. За гэта асудзілі на два гады «хатняй хіміі» яго земляка

У судзе Бярозаўскага раёну 24 лістапада асудзілі Алега Бязбабіча паводле арт. 369 («абраза прадстаўніка ўлады») Крымінальнага кодэксу. Судзьдзя Алена Нямкова прызначыла Алегу 2 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (так званая «хатняя хімія»).

2 сакавіка 2021 году мужчына прачытаў ва «ЎКантакце» публікацыю пра тое, што жанчыну асудзілі за абразу прадстаўніка ўлады. Пад публікацыяй Алег пакінуў пра Сяргея Лабаева, супрацоўніка Інспэкцыі ў справах непаўналетніх Бярозаўскага РАУС, камэнтар, які суд палічыў абразьлівым.

У «сьпіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 18 чалавек. Цяпер у ім 2181 чалавек

16 сьнежня МУС Беларусі чарговы раз абнавіла «Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асобаў без грамадзянства, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці».

У яго дадалі яшчэ 18 чалавек. Сярод іншых, у сьпіс трапіла палітзьняволеная журналістка Ірына Слаўнікава і шмат іншых палітвязьняў, піша «Вясна».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG