Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Славаччыны вынес вотум недаверу ўраду


Эдуард Хэгер
Эдуард Хэгер

Нацыянальная рада (парлямэнт) Славаччыны ў чацьвер, 15 сьнежня, выказала вотум недаверу правацэнтрысцкаму ўраду, які ўзначальвае Эдуард Хэгер. За вотум недаверу прагаласавалі 78 са 150 дэпутатаў.

Ініцыятарам галасаваньня выступіў адзін з былых партнэраў па кіруючай кааліцыі — правацэнтрысцкая партыя «Свабода і салідарнасьць», піша DW. Рыхард Сулік, лідэр гэтай палітычнай сілы, якая пакінула чатырохпартыйную кааліцыю ў верасьні, заявіў, што яго партыя «падтрымае перабудову ўрада».

«Свабода і салідарнасьць» першапачаткова выступіла супраць таго, каб міністар фінансаў Ігар Матовіч захаваў пасаду ў кабміне. Матовіч падаў 15 сьнежня Хэгеру прашэньне аб сваёй адстаўцы з мэтай пазьбегнуць галасаваньня аб даверы. Аднак кіраўнік урада адхіліў прашэньне міністра фінансаў.

Рашэньне парлямэнта не абавязкова азначае датэрміновыя выбары. Славацкая канстытуцыя абвяшчае, што дзейны ўрад можа кіраваць краінай да таго часу, пакуль прэзыдэнт не прызначыць новы кабінэт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG