Такая пастанова ад 14 сьнежня зьявілася сёньня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У адпаведнасьці з новым варыянтам пераліку тавараў забаронены ўвоз:
- бульбы,
- цыбулі,
- сьвежай белакачаннай капусты,
- сьвежай морквы,
- сталовых буракоў,
- арэхаў,
- яблыкаў.
Пры гэтым зроблены выключэньні для насеннай бульбы, а таксама сьвежай бульбы, якая ўвозіцца з 1 студзеня па 30 чэрвеня, і яблыкаў, што ўвозяцца з 1 студзеня па 30 чэрвеня.
Пад контрасанкцыі таксама трапляюць мясная і малочная прадукцыя, кандытарскія вырабы, каўбасы і аналягічныя прадукты. Пры гэтым дакумэнт дапускае магчымасьць увозу прадукцыі па разавых ліцэнзіях.
Палажэньне пастановы аб прадаўжэньні спэцыяльных мер адносна асобных відаў тавараў набывае моц з 1 студзеня 2023 году.
- У Беларусі з 1 студзеня 2022 году ў адказ на заходнія санкцыі ўвялі забарону на імпарт зь «недружалюбных краін». Пад абмежаваньні трапілі ў тым ліку мяса сьвежае, астуджанае і замарожанае буйной рагатай жывёлы, сьвініны і свойскай птушкі, субпрадукты, тлушчы, каўбасы, мяса салёнае, у расоле, сушанае або вэнджанае, харчовая мука зь мяса або мясных субпрадуктаў, малако і малочная прадукцыя, гародніна, садавіна і арэхі, кандытарскія вырабы, соль.
- Пад забаронай апынулася прадукцыя сярод іншага з краін ЭЗ, ЗША, Канады, Нарвэгіі, Вялікай Брытаніі.
- Пазьней урад Беларусі скараціў сьпіс тавараў, якія з 1 студзеня перасталі ўвозіць зь «недружалюбных» заходніх краін. З 27 красавіка зь яго выключылі ў тым ліку яблыкі, грушы і салаты.
- Абмежаваньні не распаўсюджваюцца на тавары, якія вывозяць у краіны ЭАЭС, а таксама іншыя дзяржавы для аказаньня міжнароднай гуманітарнай дапамогі. Таксама новаўвядзеньне ня тычыцца тавараў, якія ідуць празь Беларусь транзытам.