Сёньня раніцай камунальныя службы ўмацавалі на сьцяне старажытнага Лідзкага замка вялікі чырвона-зялёны дзяржаўны сьцяг РБ. Аднак вечарам сьцяг зьнік.
Зьнікненьне сьцяга пацьвярджаюць іншыя інфармацыйныя рэсурсы.
Адзін з карыстальнікаў Фэйсбуку сьцьвярджае, што сьцяг зьнялі ўлады ў адказ на абурэньне жыхароў Ліды.
Афіцыйнага пацьверджаньня гэтай інфармацыі пакуль няма.