Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася ў Вільні з прэзыдэнтам Францыі Эманюэлем Макронам

абноўлена

СЬвятлана Ціханоўская ідзе на сустрэчу з Эманюэлем Макронам, гатэль “Кемпінскі”, ВІльня, 29 верасьня 2020
СЬвятлана Ціханоўская ідзе на сустрэчу з Эманюэлем Макронам, гатэль “Кемпінскі”, ВІльня, 29 верасьня 2020

Асноўнай тэмай размовы была магчымасьць арганізацыі перамоваў на тэму правядзеньня новых выбараў прэзыдэнта Беларусі і магчымага пасярэдніцтва іншых краінаў, у тым ліку Францыі. Пра гэта яшчэ перад пачаткам сустрэчы паведаміла прэс-сакратар Ціханоўскай.

«Гэта была цудоўная сустрэча. Ён сапраўды ўважліва сочыць за сытуацыяй у Беларусі і паабяцаў зрабіць усё, каб дапамагчы пераадолець палітычны крызіс у нашай краіне. Ён сказаў, што гэта вельмі важны момант, бо шмат людзей пакутуюць ад рэжыму, шмат людзей зьняволеныя — і ён зробіць усё, каб дапамагчы вызваленьню палітычных зьняволеных», — сказала журналістам у аўторак Сьвятлана Ціханоўская пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Францыі Эманюэлем Макронам. Ціханоўскую цытуе партал DELFI.

«Вельмі важна, што эўрапейскія краіны не засталіся абыякавымі да таго, што адбываецца ў Беларусі, — казала перад сустрэчай Ціханоўская. — Францыя як адна з найстарэйшых дэмакратый выдатна разумее нас. Таму я зьбіраюся нагадаць спадару Макрону пра нашую галоўную мэту — новыя свабодныя і празрыстыя выбары, якія павінны адбыцца цягам гэтага году».

Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон заявіў 28 верасьня ў Літве, што Францыя не прызнае́ Аляксандра Лукашэнку прэзыдэнтам Беларусі і падтрымае санкцыі ў дачыненьні да беларускіх уладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG