Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнты беларускіх ВНУ выйшлі на «сядзячыя дэманстрацыі». ФОТА


Архіўнае фота
Архіўнае фота

30 верасьня студэнты беларускіх унівэрсытэтаў масава выйшлі на «сядзячую дэманстрацыю» ў знак салідарнасьці з затрыманымі студэнтамі, паведамляе студэнцкі Тэлеграм-канал «Отчислено».

У прыватнасьці на акцыю выйшлі студэнты

  • Беларускага дзяржаўнага мэдыцынскага ўнівэрсытэта,
  • Акадэміі мастацтваў,
  • Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта,
  • Беларускага дзяржаўнага шнівэрсытэта фізычнай культуры,
  • Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта культуры і мастацтваў,
  • Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэта,
  • Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэта,
  • Міжнароднага дзяржаўнага інстытута імя. А.Д. Сахарава і інш. Прынамсі трох студэнтаў затрымалі, паведамляе Студэнцкая ініцыятыўная група.

Адначасова з гэтым удзень 30 верасьня ў шэрагу беларускіх ВНУ пачаліся рамонтныя работы на прыступках галоўных уваходаў: у БДУ, БДЭУ, ГДТУ імя Сухога, ГДУ імя Скарыны. У адным з карпусоў БДУІР — эвакуацыя, каля ПДУ — міліцыя ў шаломах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG