Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канцлерка ФРГ Мэркель пацьвердзіла сустрэчу зь Ціханоўскай


Ангела Мэркель
Ангела Мэркель

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель пацьвердзіла будучую сустрэчу з экс-кандыдаткай у прэзыдэнты Беларусі Сьвятланай Ціханоўскай, паведамляе ТАСС.

«У бліжэйшы час я сустрэнуся з апазыцыянэркай Ціханоўскай», — заявіла кіраўніца ўраду ФРГ 30 верасьня, выступаючы ў Бундэстагу падчас дэбатаў па фэдэральным бюджэце на 2021 год.

Яна падкрэсьліла, што Нямеччына выступае за пачатак нацыянальнага дыялёгу ў Беларусі без умяшаньня звонку.

«На заўтрашнім саміце Эўразьвязу мы таксама будзем казаць пра адносіны зь Беларусьсю. Мы не прызнаем абраньне прэзыдэнта Лукашэнкі, мы заклікаем яго пачаць дыялёг з уласным народам без умяшаньня Захаду або Ўсходу», — сказала канцлер Нямеччыны.

Мэркель таксама адзначыла, што захапляецца мужнасьцю жанчын, якія выходзяць на вуліцы беларускіх гарадоў.

Раней агенцтва Reuters са спасылкай на прэс-сакратарку Ціханоўскай Ганну Красуліну паведаміла, што Ціханоўская наведае Бэрлін 5-6 кастрычніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG