Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алексіевіч знаходзіцца ў Нямеччыне на запрашэньне Нямецкай службы акадэмічных абменаў


Сьвятлана Алексіевіч пасьля допыту ў Сьледчым камітэце, 26 жніўня 2020 году.
Сьвятлана Алексіевіч пасьля допыту ў Сьледчым камітэце, 26 жніўня 2020 году.

Нобэлеўскі ляўрэат і сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай Рады Святлана Алексіевіч знаходзіцца ў Бэрліне на запрашэньне Нямецкай службы акадэмічных абменаў (DAAD). Пра гэта ў інтэрвію агенцтву ТАСС заявіў у аўторак прадстаўнік DAAD.

«Так, Алексіевіч у Бэрліне на запрашэньне Бэрлінскай праграмы для дзеячаў мастацтва (BKP) DAAD, апроч іншага, з мэтай працы над новай публікацыяй», — паведамілі ў арганізацыі. У Службе акадэмічных абменаў нагадалі, што Алексіевіч ў 2011 годзе знаходзілася каля года ў сталіцы Нямеччыны як стыпэндыят BKP.

Гэтая праграма зьяўляецца адной з самых аўтарытэтных у сьвеце стыпэндыяльных праграм для дзеячаў у такіх галінах, як выяўленчае мастацтва, літаратура, музыка і кіно, растлумачылі ў DAAD. У рамках BKP пачынаючы з 1963 году штогод даецца каля 20 стыпэндый. Удзельнікі атрымліваюць магчымасьць, як правіла, на працягу году жыць і займацца мастацтвам у нямецкай сталіцы.

Раней паведамлялася, што Алексіевіч зьехала ў Нямеччыну па сваіх асабістых (лячэньне) і літаратурных справах, у яе заплянаваныя сустрэчы, атрыманьне прэміі ў Італіі, удзел у кніжным кірмашы ў Швэцыі, вяртаньне нобэлеўскай ляўрэаткі будзе залежаць ад разьвіцьця падзей у Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG