Якое значэньне мае сустрэча Ціханоўскай і прэзыдэнта Францыі Макрона? Ці зможа Эўразьвяз дамагчыся перамоваў у Беларусі пра мірны пераход улады? Ці ёсьць у Эўропы плян Б па ўрэгуляваньні беларускага палітычнага крызісу?
Гэтыя тэмы ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць палітолягі: зь Менску — Андрэй Казакевіч, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра», зь Вільні — Віціс Юрконіс, супрацоўнік Інстытуту міжнародных адносінаў і палітычных навук Віленскага ўнівэрсытэту, з Прагі — Аляксандар Марозаў, навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру Барыса Нямцова ў Празе, экспэрт міжнароднай ініцыятывы iSANS (The International Strategic Action Network for Security).
Юрконіс:
- Новых выбараў патрабуюць ня толькі беларускі народ, краіны Балтыі, Польшча, але і Парыж.
- Вельмі важная адзіная пазыцыя Эўропы.
- На прапановы дыялёгу афіцыйны Менск адказвае кулямі і катаваньнямі, таму без пасярэднікаў дыялёг немагчымы
- Беларускай грамадзянскай супольнасьці варта было б мець свой праект канстытуцыйнай рэформы
Казакевіч:
- Шанцы на рэалізацыю прапановы Макрона ёсьць, вакол яе даволі шырокі міжнародны кансэнсус.
- Сёньняшняя заява Пуціна ня ўтрымлівала словаў пра падтрымку асабіста Лукашэнкі.
- Зь цягам часу асноўныя беларускія актары будуць вымушаныя сядаць за стол перамоваў.
- Унутраны дыялёг пры пасярэдніцтве ЭЗ і Расеі дастаткова рэальны.
- І ЭЗ, і ЗША, і Расея кажуць пра неабходнасьць унутранага дыялёгу ў Беларусі.
- Тэмай унутранага дыялёгу не абавязкова зьяўляецца толькі мірная перадача ўлады; канстытуцыйная рэформа таксама можа быць тэмай.
Марозаў:
- Крэмль пасьлядоўна падтрымлівае Лукашэнку.
- У выпадку Беларусі магчымасьці эўрапейскай дыпляматыі значна меншыя, чым у выпадку расейска-грузінскай вайны і канфлікту на Данбасе.
- Зараз Крэмль не шукае заходняга партнэра па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу ў Беларусі.
- Раней Францыя ня вельмі ўдзельнічала ў праблемах грамадзянскіх супольнасьцяў Усходняй Эўропы.
- Макрон будзе падтрымліваць адкрыцьцё офіса Ціханоўскай у Брусэлі.