Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі журналіста Меркіса прымусілі даседзець суткі, ад якіх яго вызвалілі на хвалі абурэньня пасьля жнівеньскага гвалту


Яўген Меркіс у судзе.
Яўген Меркіс у судзе.

29 верасьня з гомельскага ІЧУ ня выйшаў журналіст Яўген Меркіс. Яму дадалі яшчэ 12 дзён арышту.

Сёньня калегі і сябры зьбіраліся сустракаць з гомельскага ІЧУ журналіста Яўгена Меркіса. Ён адбываў там 15-дзённы арышт за нібыта ўдзел у несанкцыянавай акцыі.

Калегі Меркіса даведаліся, што ён ня выйдзе сёньня на свабоду — яму дадалі 12 дзён арышту.

Меркіса накіравалі «даседзець» 12 сутак, якія ён не адбыў пасьля 15-дзённага арышту ў жніўні. 15 жніўня пасьля сустрэчы з жыхарамі Гомля старшыня аблвыканкаму Генадзь Салавей абяцаў адпусціць з ІЧУ і СІЗА ўсіх арыштаваных.

15 і 16 жніўня амаль усе затрыманыя выйшлі на свабоду, у тым ліку і Меркіс.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG