У інтэрвію Свабодзе сябра Каардынацыйнай рады Павал Латушка пракамэнтаваў сустрэчу прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона са Сьвятланай Ціханоўскай, расказаў аб працы над «антыкрызіснай плятформай» для Беларусі і даў ацэнку пачатку перамоваў наконт «дарожных мапаў» паміж Менскам і Масквою.
Сьцісла:
Пра сустрэчы Макрона і Ціханоўскай
Францыя — сябра Рады Бясьпекі ААН і адна зь вядучых краін ЭЗ. Сустрэча Макрона і Ціханоўскай — важны сыгнал грамадзтву і міжнароднай супольнасьці.
Перамовы пад эгідай АБСЭ
Каардынацыйная рада і Сьвятлана Ціханоўская прапанавалі стварыць пры выкарыстаньні АБСЭ групу ad hoc (датычна гэтага канкрэтнага выпадку. - РС), у якую ўвайшлі б Нямеччына, Францыя, Расея, ЗША і Аўстрыя, а таксама нашым суседзям — Літве і Польшчы.
Пра кантакты з Расеяй
Важна, каб да гэтага працэсу далучылася Расейская Фэдэрацыя. Кантакты з Расеяй ёсьць. І з палітыкамі, якія адказваюць за прыняцьце рашэньняў, і з аналітычнымі структурамі з РФ.
Пра «дарожныя мапы» Беларусі і Расеі
Без стварэньня легітымнай улады ў Беларусі размаўляць пра заключэньне міжнародна-прававых дакумэнтаў немагчыма. Яны ня будуць мець ніякіх прававых наступстваў. Гэта павінны разумець і нашыя расейскія партнэры.
Пра «антыкрызісную плятформу»
Гэта плян дзеяньняў. Мы над ім працуем. Распрацоўкай гэтага дакумэнту займаюцца вядомыя эканамісты, канстытуцыяналісты, экспэрты ў галіне выбарчага права і рэгіянальнага рэфармаваньня. У пераходны пэрыяд праграма дапаможа забясьпечыць функцыянаваньне дзяржавы без хаосу.