Міністар замежных справаў Нямеччыны Гайка Маас заявіў, што Аляксандар Лукашэнка адхіліў усе прапановы аб дыялёгу і «робіць стаўку на гвалт».
Пра гэтую заяву міністра на агульнапалітычных дэбатах Генэральнай Асамблеі ААН паведамляе ТАСС.
«Мы неаднаразова заклікалі Лукашэнку падтрымаць нацыянальны дыялёг пры пасярэдніцтве АБСЭ. Аднак ён адхіліў усе прапановы і працягвае ісьці па шляху гвалту і здушэньня пратэстаў. Гэта таксама павінна мець наступствы, калі мы сур’ёзна ставімся да нашых каштоўнасьцяў і міжнародных пагадненьняў. Мы абмяркоўваем гэта ў Эўразьвязе», — сказаў кіраўнік МЗС Нямеччыны.