Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская фармуе сваю каманду, прызначыла прадстаўнікоў у правах чалавека і эканамічных рэформах


Прадстаўнік у правах чалавека і эканамічных рэформах Гары Паганяйла.
Прадстаўнік у правах чалавека і эканамічных рэформах Гары Паганяйла.

Прадстаўніком па правам чалавека стаў вядомы юрыст Гары Паганяйла.

Вядомы беларускі юрыст і праваабаронца Гары Паганяйла, які быў адвакатам па многіх справах аб правах чалавека ў Беларусі, у тым ліку спраў Паўла Шарамета, Дзьмітрыя Завадзкага і іншых. Больш за 20 гадоў ён зьяўляецца намесьнікам старшыні Беларускага Хэльсінскага камітэту.

Прадстаўніком у эканамічных рэформах Сьвятлана Ціханоўская прызначыла эканаміста Алеся Аляхновіча.

Алесь Аляхновіч зьяўляецца віцэ-прэзыдэнтам Аналітычнага цэнтра CASE-Belarus, які займаецца вывучэньнем эканомікі, а таксама распрацоўкай эканамічных рэформаў для Беларусі.

У штабе Ціханоўскай у пятніцу плянуюць апублікаваць дадатковую інфармацыю па камандзе, паведаміла прэсавая сакратарка Святланы Ціханоўскай Ганна Красуліна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG