Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Беларусі ў Маскве заявіў пра аднаўленьне перамоваў аб «дарожных мапах» і больш глыбокай інтэграцыі з Расеяй


Уладзімер Сямашка
Уладзімер Сямашка

Менск і Масква аднавілі перамовы аб «дарожных мапах». Пра гэта заявіў журналістам амбасадар Беларусі ў Расеі Ўладзімер Сямашка, якога цытуе ТАСС.

«Можна так сказаць, што аб «дарожных мапах» дыялёг аднавіўся, — удакладніў ён. — Гэта ўжо не зьяўляецца сакрэтам, першы віцэ-прэм’ер Мікалай Снапкоў быў у Маскве на мінулым тыдні, там ён сустракаўся з расейскім віцэ-прэм’ерам Аляксеем Аверчуком, абмяркоўвалі альгарытм і гэтак далей. Ня ведаю, як яны, «дарожныя мапы», будуць называцца, але іх трэба актуалізаваць у часе», — дадаў Уладзімер Сямашка.

Масква яшчэ летась пачала настойваць на паглыбленай інтэграцыі ў рамках так званай саюзнай дзяржавы. Аднак пратэсты ў Беларусі і чарговы віток супрацьстаяньня паміж Маской і Менскам у энэргетычнай галіне паставілі працэс на паўзу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG