Найважнейшыя падзеі панядзелка 21 верасьня.
Сьвятлана Ціханоўская і чальцы прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Вольга Кавалькова і Павал Латушка выступілі на пасяджэньні камітэту міжнародных справаo Эўрапарлямэнту у Брусэлі.
Ціханоўская папрасіла міжнародную супольнасьць не прызнаваць Лукашэнку прэзыдэнтам Беларусі і заявіла, што пратэсты ў Беларусі могуць працягвацца гады, калі спатрэбіцца. Кавалькова заявіла, што канстытуцыйная рэформа ў Беларусі немагчымая, пакуль Аляксандр Лукашэнка застаецца ва ўладзе, і запатрабавала яго адстаўкі. Латушка гаварыў пра жорсткасьць і рэпрэсіі з боку беларускіх уладаў, заклікаў ЭЗ да салідарнасьці з ахвярамі рэпрэсій і да санкцый супраць беларускіх чыноўнікаў, вінаватых у парушэньні закону.
Эўразьвяз перанёс пытаньне пра беларускія санкцыі, бо міністры замежных спраў сёньня ня здолелі дамовіцца. Кіпр ня будзе блякаваць рашэньне ў справе Беларусі.
Менскі гарадзкі суд пакінуў палітзьняволеных Марыю Калесьнікаву і Ільлю Салея пад вартай.
21 затрыманага на «Беларуськаліі» выпусьцілі зь міліцыі, лідэра страйкоўцаў Бокуна будуць судзіць. Шахтара Кудзёлку, які адмовіўся ўздымацца на зямлю, адвезьлі ў псыха-нэўралягічны дыспансэр.
Увод першага энэргаблёка БелАЭС зноў перанесьлі.
У Маскве лічаць дэбаты ў Радзе правоў чалавека ААН наконт Беларусі спробай умяшаньня ва ўнутраныя справы краіны, а прынятую па іх выніках рэзалюцыю юрыдычна нікчэмнай, заявілі ў МЗС РФ.
«Нашу ніву» могуць аштрафаваць за тое, што несвоечасова паведаміла пра раненьне журналісткі ў «Белдзяржстрах» і Інспэкцыю працы.
Звольнілася памочніца кіраўніка Прэзыдэнцкага спартыўнага клюбу.
Дзьмітрыя Лукашэнкі Ксенія Валахановіч (Голуб), якая абуралася гвалтам у краіне.
Прэзыдэнты Літвы, Польшчы і Румыніі Гітанас Наўседа Анджэй Дуда і Кляўс Яганіс заклікаюць інстытуты Эўрапейскага зьвязу і дзяржавы-ўдзельніцы разгледзець пакет захадаў дапамогі дэмакратычнай Беларусі, якая імкнецца да палітычных, эканамічных і сацыяльных пераўтварэньняў.
Павал Сьлюнькін, першы сакратар упраўленьня Эўропы Міністэрства замежных спраў Беларусі, на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў, што пакідае пасаду.