Ранкам 22 верасьня АМАП і невядомыя ў цывільным затрымалі сына палітзьняволенай Тацяны Канеўскай, якая зьяўляецца адной з заснавальніц руху «Маці 328».
Яе арыштавалі перад выбарамі ў адміністрацыйнай справе, а потым абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Тацяна была даверанай асобай Сьвятланы Ціханоўскай. Яна зьбірала подпісы ў падтрымку кандыдаткі, праводзіла агітацыйныя мерапрыемствы.
«Мы з сынам ехалі ўдваіх на працу. Каля прадпрыемства дарогу нам перагарадзіў чырвоны мікрааўтобус».
Адтуль выскачылі супрацоўнікі АМАП і затрымалі Сашу. Зь імі быў супрацоўнік у цывільным. За што, не тлумачылі, толькі сказалі:
«Падазраецца ў злачынстве», — расказаў Мікалай Канеўскі, бацька Аляксандра і муж Тацьцяны.
Цяпер Аляксандар Канеўскі на ІЧУ. У Тацьцяны Канеўскай чатыры сыны. Малодшаму — 13 гадоў.