Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Якім садыстам трэба быць», — шматдзетныя маці зьвярнуліся да ўладаў Беларусі

абноўлена

Алена Лазарчык з сынам Арцёмам выходзяць з прытулку.
Алена Лазарчык з сынам Арцёмам выходзяць з прытулку.

Шматдзетныя маці запісалі відэазварот да людзей, якія знаходзяцца ва ўладзе, з заклікам спыніць ціск на бацькоў пры дапамозе пагрозаў забраць дзяцей. «Вы вырашылі забраць у нас самае дарагое, нашых дзяцей? Толькі за тое, што мы выказваем сваю пазыцыю?» — кажуць у звароце шматдзетныя маці.

Нядаўна начальнік аддзелу нагляду за выкананьнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Генэральнай пракуратуры Аляксей Падвойскі заявіў, што за ўдзел непаўналетніх у масавых акцыях ім самім і іхным бацькам пагражае адміністрацыйная адказнасьць: ад штрафу аж да забіраньня дзяцей зь сям’і.

У актывісткі «Эўрапейскай Беларусі» Алены Лазарчык забралі шасьцігадовага сына ў прытулак, якога ўдалося вярнуць дзякуючы вялікай хвалі салідарнасьці з актывісткай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG