Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваахоўнікі Беларусі наўмысна жорстка абыходзіліся зь людзьмі, — Рада Эўропы


Дуня Міятавіч
Дуня Міятавіч

У Радзе Эўропы заклікалі беларускія ўлады неадкладна спыніць парушаць правы чалавека, паколькі іх выкананьне — міжнародны абавязак Беларусі.

«Беларусь ня ёсьць дзяржавай – удзельніцай Рады Эўропы, але яна, як і любая іншая краіна, не павінна ігнараваць свае міжнародныя абавязаньні ў галіне правоў чалавека і нясе поўную адказнасьць у выпадку парушэньня гэтых правоў, асабліва калі гэта адбываецца сыстэматычна», — сказана ў заяве прадстаўніцы Рады Эўропы ў правах чалавека Дуні Міятавіч.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс.

У заяве Міятавіч адзначаецца, што, паводле інфармацыі крыніц Рады, супрацоўнікі беларускіх праваахоўных органаў рэгулярна і наўмысна ўжывалі жорсткае абыходжаньне падчас утрыманьня пад вартай да соцень людзей.

«Міжнародная супольнасьць, уключаючы Раду Эўропы, можа адыграць важную ролю, аб’яднаўшы свае намаганьні і ўжыўшы захады, каб гэтыя парушэньні не засталіся беспакаранымі. Я вітаю ўсе зробленыя апошнім часам крокі, у прыватнасьці запуск Маскоўскага мэханізму АБСЭ (для стварэньня незалежнай маніторынгавай місіі для высьвятленьня фактаў падзей у Беларусі. — РС)», — падкрэсьліла яна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG