Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вядомая беларуская пісьменьніца Людміла Рублеўская звольнілася з «СБ. Беларусь сегодня»


Людміла Рублеўская.
Людміла Рублеўская.

Беларуская пісьменьніца Людміла Рублеўская пакінула афіцыйнага выданьне «СБ. Беларусь сегодня». Гэтую інфармацыю яна пацьвердзіла Tut.by.

Паводле Рублеўскай, гэта здарылася яшчэ месяц таму. Сапраўды, яе апошнія публікацыі на сайце выданьня датаваныя 14 жніўня. Ад камэнтароў пісьменьніца адмовілася.

У «СБ. Беларусь сегодня» Рублеўская працавала літаратурным аглядальнікам з 2003 году. Цяпер яе тэксты зьяўляюцца на сайце газэты «Звязда». Так, сёньня газэта анансавала прэм’еру яе рубрыкі «Прывіды беларускіх муроў».

Людміла Рублеўская — вядомая беларуская аўтарка. Сярод яе кніг — аповесьці «Сэрца мармуровага анёла», «Пярсцёнак апошняга імпэратара», «Ноч на Плябанскіх Млынах», раманы «Забіць нягодніка, Альба Гульня ў Альбарутэнію», «Сутарэньні Ромула», сэрыя раманаў «Авантуры Пранціша Вырвіча» (паводле першай часткі сёлета «Беларусьфільм» зьняў карціну).

У 2017-м Рублеўская стала ляўрэаткай Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі «Проза» за кнігу «Авантуры Пранціша Вырвіча», яе кнігі ўваходзілі ў кароткі сьпіс літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця.

Рублеўская зьяўляецца сябрам Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 1990 году.

Акрамя Рублеўскай, з выданьня за апошнія два месяцы сышлі і іншыя супрацоўнікі. З пачатку жніўня звольніліся чатыры работнікі выдавецкага дома «Беларусь сегодня», якія працавалі ў навінавым аддзеле сайта sb.by. Гэта Аліна Янчур, Аляксандар Кастыка, Вадзім Шундалаў і Сьвятлана Галуза. Таксама супрацоўніцтва з «СБ» спыніў пісьменьнік Уладзімер Сьцяпан, які сёлета атрымаў Нацыянальную літаратурную прэмію як найлепшы беларускі празаік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG