Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы сабралі зьвесткі пра 250 крымінальных спраў супраць удзельнікаў выбараў і пратэстаў


Адна з палітвязьняў Марыя Калесьнікава. Архіўнае фота.
Адна з палітвязьняў Марыя Калесьнікава. Архіўнае фота.

Па стане на 22 верасьня праваабаронцамі сабрана 200 імёнаў і прозьвішчаў такіх людзей з розных гарадоў краіны. 68 чалавек з гэтага сьпісу ўжо прызнаныя палітычнымі зьняволенымі.

З пачатку кампаніі ў выбарах прэзыдэнта Беларусі 2020 году за чатыры з паловай месяцы ў Беларусі завялі больш за 250 крымінальных спраў супраць удзельніках прэзыдэнцкай гонкі, актывістаў іх штабоў, удзельнікаў мірных акцый пратэсту, якія адбыліся пасьля выбарчай кампаніі, — паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Самыя распаўсюджаныя артыкулы Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, паводле якіх былі заведзены крымінальныя справы:

  • 293 КК (Масавыя беспарадкі) — «Вясьне» вядомыя прозьвішчы мінімум 87 фігурантаў спраў паводле гэтага артыкулу.
  • 342 КК (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак) — справы паводле гэтага артыкулу масава заводзіліся супраць актывістаў у траўні і ліпені («Справа Ціханоўскага», альбо «Горадзенская справа», «справа 14 ліпеня»).
  • 363 КК (Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадзкі парадак).
  • 364 КК (Гвалт альбо пагроза прымяненьня гвалту да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
  • 243 КК (Ухіленьне ад сплаты падаткаў) — паводле гэтага эканамічнага артыкулу затрымалі актывістаў штабу Віктара Бабарыкі і супрацоўнікаў кампаній, якія дапамагалі штабам альтэрнатыўных кандыдатаў ці пацярпелым падчас акцый пратэсту.
  • 188 КК (Паклёп).
  • 339 КК (Хуліганства) і паводле іншых артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
  • Таксама сьледчыя выставілі Марыі Калесьнікавай, Максіму Знаку і іншым прадстаўнікам Каардынацыйнай рады абвінавачаньне паводле ч. 3 ст. 361 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаньнем СМІ і інтэрнэту») у так званай справе аб закліку да захопу ўлады.

Праваабарончы цэнтар «Вясна» зьбірае зьвесткі пра людзей, чый крымінальны перасьлед зьвязаны з падзеямі выбарчай кампаніі і пасьля яе.

Па стане на 22 верасьня сабрана 200 імёнаў і прозьвішчаў такіх людзей з розных гарадоў краіны. 68 чалавек з гэтага сьпісу ўжо прызнаны палітычнымі зьняволенымі. Сьпіс абнаўляецца і дапаўняцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG