Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Для дэпутатаў Літвы Лукашэнка больш не гарант сувэрэнітэту Беларусі». Экспэрт пра стаўленьне Літвы да сытуацыі ў Беларусі


Буднак Сэйму Літвы
Буднак Сэйму Літвы

10 верасьня Сэйм Літвы прызнаў Сьвятлану Ціханоўскую нацыянальным лідэрам Беларусі. Свабода разам з экспэртамі разабралася, якія наступствы прынясе гэты крок.

Чаму гэта зрабілі

Літоўскія дэпутаты таксама заклікалі міжнародную супольнасьць падтрымаць Сьвятлану Ціханоўскую і Каардынацыйную раду. Такі крок Літвы сьведчыць пра тое, што «для Літвы Лукашэнка больш не зьяўляецца гарантам сувэрэнітэту Беларусі», лічыць дырэктар EAST Research Center Андрэй Елісееў.

«Літоўскія дэпутаты дбаюць пра свае нацыянальныя інтарэсы. Для Літвы важна мець сувэрэнную Беларусь, а не расейскі пратэктарат пад бокам. Навуковы аналіз вынікаў выбараў пераканаўча даводзіць, што Лукашэнка не набраў паловы галасоў, а ў лепшым выпадку выходзіў у другі тур», — мяркуе Андрэй Елісееў.

Паводле Андрэя Елісеева, да Літвы могуць далучыцца іншыя краіны, а такі крок на міжнароднай арэне вельмі важны.

«Калі б нават Літва нічога б не рабіла і нічога не казала, прапаганда ўсё адно б гаварыла пра літоўскае ўмяшаньне. Беларускія ўлады самі выціснулі Сьвятлану Ціханоўскую ў Літву. Літоўцы мусілі больш увагі ўдзяляць сытуацыі ў Беларусі», — кажа Андрэй Елісееў.

Ці далучацца да Літвы іншыя краіны

На думку Андрэя Елісеева, вялікія краіны ЭЗ «ня хочуць псаваць стасункі з Расеяй».

«На рашэньні Літвы зважаюць, але вялікія краіны ЭЗ гатовыя закрываць вочы нават на страту сувэрэнітэту Беларусьсю, на жаль. Вялікія дзяржавы ЭЗ супраць уключэньня Лукашэнкі ў санкцыйны сьпіс. Яны ці то хочуць думаць, ці то вераць, што ён гарант сувэрэнітэту. Пазыцыя балтыйскіх краін іншая, таму супярэчнасьці тут ёсьць. Ілюзіяў, што вялікія краіны ЭЗ памяняюць сваё рашэньне да інаўгурацыі, я ня маю», — гаворыць Андрэй Елісееў.

Эканамічныя стасункі паміж Літвой і Беларусьсю пачалі псавацца яшчэ да рашэньня Сэйму Літвы. Лукашэнка заявіў аб накіраваньні экспартных патокаў нафтапрадуктаў зь літоўскіх партоў у расейскія. Экспэрты назвалі такі крок «абсалютна нявыгадным».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG