Экс-кандыдатка ў прэзыдэнты Беларусі дала інтэрвію ўплывовай польскай газэце «Rzeczpospolita». Са Сьвятланай Ціханоўскай размаўляў галоўны рэдактар выданьня Багуслаў Хработа.
Вось яе некаторыя заявы:
- Я бачу, што Пуцін яго падтрымлівае, але ня вельмі актыўна. Ён ня выслаў вайскоўцаў, а пакуль стаіць і назірае.
- Мы хочам жыць, як на Захадзе. Але мы разумеем, што Расея — гэта дружалюбная нам дзяржава, гэта прыязны нам народ.
- Дыялёг павінен распачацца да 5 лістапада, калі ў Лукашэнкі канчаюцца паўнамоцтвы. Пасьля гэтай даты яго загады ня мецьмуць юрыдычнай сілы.
- Мы будзем і далей дзейнічаць празь мірныя акцыі пратэсту і страйкі. Сваёй пагардай да яго. Мы не адступім, і рана ці позна яму давядзецца сысьці.
- Улады не гатовыя да дыялёгу, таму ня выключана, што ў найбліжэйшай будучыні нам давядзецца зьвярнуцца да суседніх дзяржаваў па дапамогу ў пасярэдніцтве.
- Неўзабаве мы арганізуем паездкі, каб інфармаваць грамадзкую думку (у сьвеце) пра тое, што адбываецца ў нашай краіне
- Неабходны пэрсанальныя санкцыі супраць адказных за рэпрэсіі: забарона на ўезд і замарожваньне банкаўскіх рахункаў. Сьпіс ЭЗ павінен быць пашыраны.
- Спачатку я спалохалася, што страйкі прывядуць да крызісу. Але беларусы кажуць, што гатовыя некаторы час ператрываць крызіс, бо ведаюць, што свабода не ацэньваецца грашыма.