Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На «Беларуськаліі» ў жніўні страйкаваў 671 работнік, некаторыя на працу не выходзяць дагэтуль


«Беларуськалій» супраць страйкаму. Прадстаўнік страйкаму Сяргей Шыц (зьлева) з адвакатам
«Беларуськалій» супраць страйкаму. Прадстаўнік страйкаму Сяргей Шыц (зьлева) з адвакатам

У Менскім абласным судзе праходзіць суд «Беларуськалію» супраць страйкаму.

Начальнік юрыдычнага аддзелу «Беларуськалію» Андрэй Кісялёў назваў лічбы работнікаў, якія страйкавалі 17 і 18 жніўня. Паводле яго, 17 жніўня страйкавалі 120 работнікаў, 18 жніўня — 671. Паводле Кісялёва, «некаторыя работнікі не выходзяць на працу дагэтуль».

Намесьнік гендырэктара «Беларуськалію» ў вытворчасьці Алег Чэркас расказаў у Менскім абласным судзе пра страты, якія «Беларуськалій» панёс падчас страйку 17 і 18 жніўня.

Прадстаўнікі адміністрацыі прадпрыемства знаходзяцца на працэсе ў мэдычных масках
Прадстаўнікі адміністрацыі прадпрыемства знаходзяцца на працэсе ў мэдычных масках

«У гэтыя дні тры з чатырох руднікаў былі спыненыя», — прызнаў Алег Чэркас. Паводле яго, дагэтуль некаторыя работнікі не зьяўляюцца на працы, але прычыны яму невядомыя.

«Па высьвятленьні прычын адсутнасьці гэтых працаўнікоў наконт іх будзе прымацца рашэньне», — сказаў Алег Чэркас.

Па словах Чэркаса, «тыя аб’ёмы недапастаўленай прадукцыі, якія не былі выкананыя ў жніўні, пераарыентаваныя на верасень».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG