Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэст пад зямлёй, праборка пракуратуры, затрыманьне былога кіраўніка прэзыдэнцкага пулу. Найважнейшае за 10 верасьня.


Мы сабралі для вас у адным матэрыяле ўсё найважнейшае за 10 верасьня.

Салігорскі шахтар Юры Корзун прыкаваў сябе кайданкамі да горназдабыўнага абсталяваньня ў шахце на глыбіні 305 мэтраў. Корзун патрабаваў спыненьня перасьледу рабочых, вызваленьня сяброў страйкаму, сыходу Аляксандра Лукашэнкі.

Адміністрацыя ААТ «Беларуськалій» пракамэнтавала сытуацыю з шахтаром Юрыем Корзунам, які 10 верасьня прыкаваў сябе кайданкамі да абсталяваньня шахты, а затым быў гвалтоўна эвакуаваны з забою.

У Менску і іншых гарадах Беларусі 10 жніўня працягваліся суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцый пратэсту, якія адбываліся з 27 жніўня па 9 верасьня.

Беларуская дызайнэрка Вольга Кардаш тыдзень таму зьехала зь Беларусі ў Польшчу. Аб прычынах яна расказала 10 верасьня ў сваім Instagram.

Прэм’ер-міністар Чэхіі Андрэй Бабіш наклаў у чацьвер вэта на прапанову Польшчы запрасіць Сьвятлану Ціханоўскую на пятнічны саміт кіраўнікоў дзяржаў Цэнтральнай Эўропы, заявіўшы, што такі крок будзе «пасьпешлівым».

Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, былы міністар культуры, пасол і дырэктар Купалаўскага тэатру Павал Латушка сустракаецца з прадстаўнікамі ўрадаў эўрапейскіх дзяржаваў.

Літоўскі сэйм 10 верасьня прызнаў Сьвятлану Ціханоўскую нацыянальна выбраным лідэрам. Аляксандра Лукашэнку назвалі нелегітымным кіраўніком.

Лідэры 10 беларускіх партыяў падпісалі рэзалюцыю з патрабаваньнямі спыніць гвалт, расьсьледаваць забойствы і катаваньні, правесьці новыя выбары прэзыдэнта цягам 6 месяцаў.

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі Дзьмітрыя Семчанку, які да нядаўняга часу працаваў на тэлеканале АНТ і ўзначальваў прэзыдэнцкі пул афіцыйных журналістаў. Аднак пасьля падзеяў 9–12 жніўня ён вырашыў пакінуць тэлеканал.

«Беларусбанк» прыпыняе ўсе віды крэдытаваньня, акрамя будаўнічых зьберажэньняў і льготнага жыльля, паведамілі ў кол-цэнтры банку.

Чальцы Кааардынацыйнай рады Марыя Калесьнікава, Максім Знак і Ільля Салей прызнаныя палітычнымі зьняволенымі. Агулам колькасьць палітвязьняў у Беларусі наблізілася да 60 чалавек.

10 верасьня падчас прадстаўленьня Андрэя Шведа на пасадзе генэральнага пракурора Аляксандар Лукашэнка даў пракуратуры некалькі загадаў.

Зьняволеная сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Марыя Калесьнікава напісала заяву аб завядзеньні крымінальнай справы, апісаўшы падзеі 7 і 8 верасьня. Яна сьцьвярджае, што можа апазнаць усіх, каго пералічыла ў заяве аб выкраданьні, псыхалягічным ціску, пагрозах пазбаўленьня жыцьця і спробах вывезьці яе за межы Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG