Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома, як звальнялі сустаршыню страйкаму «Беларуськалію» Бокуна


Суд «Беларуськалій» супраць страйкаму. Прадстаўнікі адміністрацыі прадпрыемства знаходзяцца на працэсе ў мэдычных масках. 11 верасьня
Суд «Беларуськалій» супраць страйкаму. Прадстаўнікі адміністрацыі прадпрыемства знаходзяцца на працэсе ў мэдычных масках. 11 верасьня

Вольга Палагіна, начальніца аддзелу кадраў 1-га рудніка, расказала ў судзе паводле пазову «Беларуськалій» супраць страйкаму, пра сход, які прайшоў на прадпрыемстве 17 жніўня.

«Людзі прыйшлі на сход ў працоўнай форме, не працавалі гадзіны дзьве, нешта абмяркоўвалі на пляцоўцы», — сказала Вольга Палагіна пра падзеі.

Паводле яе, 18 жніўня ў сходзе і страйку ўдзельнічалі некалькі дзясяткаў работнікаў рудаўпраўленьня. Вольга Палагіна сказала, што сярод работнікаў рудаўпраўленьня дагэтуль ёсьць тыя, хто не працуе, бо далучыліся да страйку з палітычнымі патрабаваньнямі. Яна прызнала, што адміністрацыя атрымала патрабаваньні «ў асноўным палітычнага характару». Гэтыя патрабаваньні былі падпісаныя сустаршынём страйкаму Анатолем Бокунам.

Вольга Палагіна сказала пра Бокуна, што 20 жніўня яго звольнілі за прагул, зроблены ім у той дзень.

«У Бокуна пісьмовых тлумачэньняў аб прагуле не ўзялі, ён сказаў па тэлефоне, што „ён працуе ў страйкаме“. Пра гэта быў складзены акт, на падставе якога яго звольнілі», — сказала начальнік аддзелу кадраў 1-га рудніка «Беларуськалію» Вольга Палагіна.

Анатоль Бокун адбывае 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Суд «Беларуськалію» супраць страйкаму, суд. Пасярэдзіне прадстаўнік страйкаму Сяргей Шыц.
Суд «Беларуськалію» супраць страйкаму, суд. Пасярэдзіне прадстаўнік страйкаму Сяргей Шыц.

Намесьнік дырэктара ў ідэалёгіі, начальнік аддзелу 2-га рудніка Аляксандар Гірэль паведаміў, што з рудніка звольнілі 3 работнікі, якія не зьяўляліся на працу падчас страйку. Пры гэтым ён прызнаў, што яму невядома, ці ўдзельнічалі гэтыя людзі ў страйку. Паводле Аляксандра Гірэля, 18 жніўня на рудніку адбыўся сход з удзелам звыш 200 чалавек.


Намесьнік дырэктара па ідэалёгіі, загадчыца адзьдзелу кадраў 4-га рудніка Тацяна Мінюковіч празнала, што з рудніка на сёньня зволеньны 7 чалавек, якія не зьяўляліся на працу.

«Ад усіх іх тлумачэньняў няма», — сказала Тацяна Мінюковіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG