Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі будуць прызнаваць замежнымі агентамі грамадзян, якія «займаюцца палітыкай»


Мітынг на заводзе ў СССР, архіў
Мітынг на заводзе ў СССР, архіў

Дзяржаўная Дума прыняла ў сераду ў трэцім чытаньні законапраект, які дазваляе прызнаваць замежнымі агентамі грамадзян і грамадзкія аб’яднаньні безь юрыдычнай асобы. За парушэньне справаздачнасьці ім пагражае да пяці гадоў калёніі.

У законе гаворыцца, што гэтыя катэгорыі грамадзян і аб’яднаньні падпадаюць пад яго дзеяньне, калі яны займаюцца палітычнай дзейнасьцю «ў інтарэсах замежнай дзяржавы» або міжнародных арганізацый, зьбіраюць інфармацыю пра вайсковую дзейнасьць Расеі ці атрымліваюць замежнае фінансаваньне.

Асобны законапраект, таксама прыняты ў сераду ў трэцім чытаньні, уводзіць крымінальную адказнасьць — да пяці гадоў пазбаўленьня волі — у дачыненьні да фізычных асоб, прызнаных замежнымі агентамі, калі яны не падалі заяву на ўключэньне ў адпаведны рэестар ці не даюць справаздачу аб сваёй дзейнасьці. Ён жа ўводзіць крымінальнае пакараньне (да двух гадоў зьняволеньня) для СМІ — замежных агентаў, якімі гэтак жа могуць быць прызнаныя фізычныя асобы.

Для грамадзян, якія зьбіраюць, на думку дзяржавы, зьвесткі ў галіне вайсковай або вайскова-тэхнічнай дзейнасьці Расеі, крымінальная адказнасьць наступіць адразу. Для астатніх крымінальнае пакараньне прапануецца выкарыстоўваць пасьля адміністрацыйных.

Крытэрыі, паводле якіх вызначаецца палітычная дзейнасьць, у расейскім заканадаўстве выразна ня вызначаныя. Гэта дазваляе дзяржаве перасьледаваць арганізацыі, якія працуюць, у прыватнасьці, у галіне народнай адукацыі, аховы здароўя і экалёгіі.

  • Расейскае заканадаўства аб замежных агентах рэгулярна крытыкуюць праваабаронцы, міжнародныя арганізацыі і прафэсійная супольнасьць.
  • Расейскія чыноўнікі і дэпутаты сьцьвярджаюць, што прымаюць яго паводле прыкладу законаў ЗША, аднак там заканадаўства аб агентах ня мае такой рэпрэсіўнай асновы, а словазлучэньне «замежны агент» у ангельскай мове не нясе нэгатыўнай канатацыі, у адрозьненьне ад расейскай мовы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG