Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны ЭЗ прыступілі да ухвалы пагадненьня па Брэкзыту


Прэм'ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан і старшыня Эўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен
Прэм'ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан і старшыня Эўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен

Дзяржавы Эўрапейскага Зьвязу прыступілі да праверкі пагадненьня з Вялікай Брытаніяй па Брэкзыту

Кіраўнік дэлегацыі ЭЗ на перамовах зь Лёнданам Мішэль Барнье раніцай у пятніцу, 25 сьнежня, паінфармаваў амбасадараў краінаў ЭЗ пра вынікі перамоваў з Вялікабрытаніяй.

У паведамленьні адзначаецца, што ў бліжэйшыя дні трэба будзе вывучыць дакумэнт аб’ёмам 1246 старонак.

Пагадненьне аб двухбаковым гандлі было дасягнутае 24 сьнежня ўсяго за некалькі дзён да выхаду Вялікабрытаніі з эўрапейскага ўнутранага рынку. Яно прадугледжвае свабодны гандаль і адсутнасьць мыта. У ім таксама прапісаныя палажэньні, якія тычацца будучага супрацоўніцтва Брусэлю і Лёндану ў сфэры паліцыі і юстыцыі, а таксама сацыяльнага забесьпячэньня грамадзянаў абодвух бакоў.

З боку ЭЗ гэтае пагадненьне яшчэ павінна быць ухваленае ўсімі 27 краінамі-чальцамі ЭЗ, а з боку Вялікабрытаніі — парлямэнтам. Бакі плянуюць задзейнічаць гэты дакумэнт у часовым рэжыме з 1 студзеня. Плянуецца, што Эўрапарлямэнт ратыфікуе пагадненьне задняй датай у пачатку 2021 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG