Паводле герарха, гэта адбудзецца пры ўмове, «калі ўсё пойдзе добра».
«А 19.00 імша на польскай мове і а 21.00 на беларускай мове. Я вельмі радуюся, што буду маліцца разам зь Мітрапалітам. На наступны дзень, 25 сьнежня, ва ўрачыстасьць Раства Хрыстовага, Мітрапаліт будзе служыць сьвятыя Імшы ў Чырвоным касьцёле а 11.00 і 13.00», — напісаў біскуп Касабуцкі ў сваім Фэйсбуку.
Ён запрасіў усіх да супольнай малітвы, каб Тадэвуш Кандрусевіч пасьпяхова пераехаў мяжу і дабраўся да свайго дому.
22 сьнежня апостальскі нунцый у Беларусі Антэ Ёзіч і міністар замежных спраў Уладзімер Макей амаль адначасова заявілі, што пытаньне вяртаньня арцыбіскупа ў краіну вырашаецца.
Паводле Ёзіча, ад дзяржаўных органаў Беларусі ўжо няма перашкод, а Макей паведаміў, што даручэньне вырашыць праблему даў Лукашэнка, «з улікам сваёй павагі да папы Рымскага».