Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Савет Рэспублікі: «Акт аб дэмакратыі ў Беларусі» стварае пагрозу міжнародным міру і бясьпецы


Савет Рэспублікі
Савет Рэспублікі

Ухваленьне Сэнатам Кангрэсу ЗША законапраекту «Аб сувэрэнітэце, правах чалавека і дэмакратыі ў Беларусі», на думку чальцоў Савету Рэспублікі, стварае пагрозу міжнародным міру і бясьпецы. Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай заяве прэзыдыюму дзяржаўнага органу.

Савет Рэспублікі ў сваёй заяве ахарактарызаваў Акт як парушэньне Статуту ААН. Яго назвалі «грубым умяшаньнем ва ўнутраныя справы Беларусі».

Складальнікі мяркуюць, што «ў саміх Злучаных Штатах да гэтага часу не спыняюцца спрэчкі адносна вынікаў мінулых прэзыдэнцкіх выбараў». Словы ж чальцоў беларускага парлямэнту ў заяве назвалі «голасам праўды».

Закранулі ў тэксьце і саюз Беларусі з Расеяй.

«Выклікае зьдзіўленьне імкненьне амэрыканскіх сэнатараў перашкодзіць разьвіцьцю адносін Беларусі і Расеі [...] у той час, як у самім амэрыканскім грамадзтве раскол паглыбляецца».

«Акт аб дэмакратыі ў Беларусі» пашырыў паўнамоцтвы прэзыдэнта ЗША на ўвядзеньне новых санкцыяў у дачыненьні да Беларусі, у тым ліку ў сувязі «са спрэчнымі прэзыдэнцкімі выбарамі і наступнымі рэпрэсіямі з боку ўраду».

Акрамя таго, на працягу 120 дзён пасьля ўступленьня дакумэнту ў сілу дзяржсакратар ЗША па ўзгадненьні з кіраўніком нацыянальнай выведкі павінен накіраваць у адпаведныя камітэты Кангрэсу даклад «пра пагрозы, якія Расея ўяўляе для сувэрэнітэту і незалежнасьці Беларусі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG