Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мая Санду ўступіла на пасаду прэзыдэнта Малдовы


Мая Санду
Мая Санду

Мая Санду 24 сьнежня ўступіла на пасаду прэзыдэнта Малдовы. На ўрачыстым пасяджэньні парлямэнту і Канстытуцыйнага суду ў Кішынёве яна прыняла прысягу.

У інаўгурацыйнай прамове яна зьвярнулася да прадстаўнікоў нацыянальных меншасьцяў на расейскай, украінскай, гагаузкай і баўгарскай мовах, падкрэсьліўшы, што не дапусьціць парушэньня іх правоў. Санду зноў падкрэсьліла, што яе галоўная задача — барацьба з карупцыяй. Яна таксама раскрытыкавала цяперашнюю парлямэнцкую большасьць і заклікала да датэрміновых выбараў.

Напярэдадні падаў у адстаўку кабінэт прэм’ер-міністра Ёна Кіку. Цяпер, пасьля адстаўкі кабінэту, Мая Санду зможа распусьціць парлямэнт, у выпадку двух няўдалых спробаў прызначыць новага прэмʼера.

Санду 48 гадоў. Яна эканаміст, скончыла магістратуру ў Гарвардзкім унівэрсытэце, працавала ў структурах Сусьветнага банка. У палітыцы з пачатку 2010-х гадоў, была міністрам адукацыі, затым стварыла праэўрапейскую «Партыю дзеяньня і салідарнасьці», якая, як вядучая апазыцыйная сіла, змагалася як супраць сацыялістаў прэзыдэнта Ігара Дадона, так і супраць прыхільнікаў алігарха Уладзіміра Плахатнюка. Сфармаваўшы на кароткі час альянс з сацыялістамі, прыхільнікі Санду змаглі адхіліць Плахатнюка ад улады, і Санду стала прэмʼер-міністрам, аднак затым зноў пайшла ў апазыцыю. Як апазыцыйны лідэр перамагла Дадона на выбарах сёлетняй восеньню.

Санду выступае за эўрапейскую арыентацыю Малдовы і пры гэтым за захаваньне добрых адносінаў з Масквой. Яна выступае за мірнае ўрэгуляваньне прыднястроўскага канфлікту і за вывад расейскіх войскаў з Прыднястроўя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG