Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баскетбалістка Леўчанка: «Беларусь становіцца падобнай на Паўночную Карэю, цяпер нават межы зачыненыя»


Алена Леўчанка на «Маршы справядлівасьці», Менск, 20 верасьня.
Алена Леўчанка на «Маршы справядлівасьці», Менск, 20 верасьня.

Вельмі цяжка мець душэўныя сілы, каб выказаць сваё меркаваньне ў Беларусі. Але хтосьці заўсёды павінен ісьці наперад.

Двойчы асуджаная ў Беларусі за ўдзел у маршах пратэсту баскетбалістка Алена Леўчанка ў інтэрвію нямецкаму часопісу Zeit заявіла, што ў краіне «больш ніколі ня будзе па-ранейшаму»:

«У Беларусі, пры дыктатуры, спартсмэны ўсталі і сказалі: „Не, так працягвацца не можа“. Вы ведаеце, колькі трэба сіл? Наша краіна ўсё больш нагадвае Паўночную Карэю, цяпер нават межы таксама зачыненыя. Вельмі цяжка мець душэўныя сілы, каб выказаць сваё меркаваньне ў Беларусі. Але хтосьці заўсёды павінен ісьці наперад. Думаю, у будучыні мы будзем бачыць усё больш спартсмэнаў па ўсім сьвеце, якія выказваюць сваё меркаваньне».

Леўчанка прызнала, што Лукашэнка выкарыстоўвае спорт як прапаганду:

«І калі спорт і палітыка былі б сапраўды падзеленыя, мяне б не пасадзілі ў турму».

Алена Леўчанка — адна з найлепшых баскетбалістак у гісторыі Беларусі. Яна выступала за зборную з 2001 года, двойчы гуляючы ў складзе нацыянальнай каманды на Алімпійскіх гульнях. У 2010 годзе згуляла ў фінале жаночай НБА і была прызнана лепшай цэнтравой чэмпіянату сьвету.

Цяпер яна падтрымлівае рух спартсмэнаў супраць гвалту і фальсыфікацый на выбарах. Яе двойчы засудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту, яна адбыла 15 сутак арышту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG