Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Грузіі прагаласаваў за інтэграцыю з Эўразьвязам і NATO


Парлямэнт Грузіі
Парлямэнт Грузіі

Прынятая грузінскім парлямэнтам рэзалюцыя вызначае зьнешнюю палітыку краіны на 4 гады. Сярод ключавых напрамкаў названа імкненьне Грузіі ўступіць у ЭЗ і NATO.

Грузінскі парлямэнт прыняў пастанову «Аб зьнешняй палітыцы Грузіі», адным з ключавых кірункаў названа імкненьне ўступіць у Эўразьвяз і ў Паўночнаатлянтычны альянс праведамляе DW.

«Для грузінскага грамадзтва эўрапейскі і эўраатлянтычны выбар — гістарычны выбар, замацаваны ў Канстытуцыі Грузіі», — прыводзяцца словы старшыні парлямэнцкага камітэту па замежных справах Нікалаза Самхарадзэ.

Як удакладняецца ў паведамленьні, прынятая рэзалюцыя павінна дапамагчы ў ажыцьцяўленьні перадвыбарчага абяцаньні партыі «Грузінская мара — Дэмакратычная Грузія» (ГМДГ) аб тым, што да 2024 году Грузія будзе гатовая да падачы дакумэнтаў на ўступленьне ў ЭЗ.

На парлямэнцкіх выбарах у лістападзе ў Грузіі перамагла кіруючая партыя ГМДГ. Апазыцыя не прызнала вынікі першага туру і адмовілася ўваходзіць у новы парлямэнт. Яе прыхільнікі патрабавалі правесьці новае галасаваньне і адправіць у адстаўку кіраўніка ЦВК Тамару Жванія, якую яны лічаць датычнай да фальсыфікацый вынікаў выбараў. Ад тых часоў у Тбілісі неаднаразова праходзілі масавыя пратэсты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG