«Мы, чальцы Кангрэсу і парлямэнтары з усёй Эўропы, лічым, што Беларусь страціла права на гэты прывілей (арганізацыю чэмпіянату па хакеі. — РС), беручы пад увагу ўзровень гвалту, які ўрадавыя сілы ўжылі супраць уласных грамадзянаў», — пішуць аўтары ліста.
«Наша пасланьне яснае: трэба пачуць галасы беларускага народу, спыніць рэпрэсіі супраць мірных дэманстрантаў, вызваліць усіх, хто быў несправядліва затрыманы, і арганізаваць новыя, свабодныя і сумленныя выбары», — адзначаецца ў лісьце.
Падобны ліст накіравалі Рэнэ Фазэлю 47 дэпутатаў Эўрапарлямэнту, якія дадаткова засьцераглі Міжнародную фэдэрацыю хакею на лёдзе ад пераносу чэмпіянату зь Беларусі ў Расею, «якая застаецца адзінай крыніцай легітымнасьці Лукашэнкі».