Пра гэта палітык паведаміла на сваім сайце.
Ціханоўская напісала, што правяла онлайн-сустрэчу з кіраўніцтвам нарвэскай кампаніі Yara для абмеркаваньня сытуацыі на «Беларуськаліі». Паводле Ціханоўскай, нарвэскія партнэры сочаць за тым, што адбываецца на прадпрыемстве з пачатку пратэстаў у Беларусі. Yara стала першай заходняй кампаніяй, якая публічна выказалася аб парушэньнях правоў працоўных у Беларусі пасьля выбараў.
Свайн Тур Гульсэтэр, прэзыдэнт кампаніі Yara, а таксама іншыя прадстаўнікі кампаніі заявілі, што падзяляюць пазыцыю нарвэскага ўраду аб падтрымцы дэмакратычнай Беларусі і правоў чалавека. Мэнэджэры Yara знаходзяцца ў шчыльным кантакце са сваім урадам і прафсаюзнымі арганізацыямі, а таксама зь беларускімі праваабаронцамі. Прадстаўнікі кампаніі ўжо двойчы прыяжджалі ў Беларусь і сустракаліся з кіраўніцтвам «Беларуськалію» — у верасьні і сьнежні. Гульсэтэр заявіў, што «парог непрымальнасьці сытуацыі на „Беларуськаліі“ ужо пройдзены». Кампанія будзе разглядаць новыя магчымасьці ціску на беларускіх партнэраў і спосабы дапамогі страйкоўцам.