«Наконт 10 чалавек тэрытарыяльныя органы ДМС прынялі рашэньне афармляць дакумэнты для вырашэньня пытаньня аб прызнаньні ўцекачом ці асобай, якая патрабуе дадатковай абароны», — напісана ў адказе Дзяржаўнай міграцыйнай службы на запыт Радыё Свабода.
Паводле паведамленьня, за жнівень-лістапад сёлета рашэньняў прызнаць грамадзян Беларусі ўцекачамі або асобамі, якія маюць патрэбу ў дадатковай абароне, ці адмовіць у наданьні абароны ва Ўкраіне ДМС не прымала.
Радыё Свабода прасіла міграцыйную службу паведаміць, колькі грамадзян Беларусі зьвярнуліся да Ўкраіны па палітычны прытулак, пачынаючы ад 9 жніўня 2020 году, калі адбыліся прэзыдэнцкія выбары і жорсткае здушэньне пратэстаў супраць фальсыфікацыі вынікаў галасаваньня.
У той жа час у інтэрвію Радыё Свабода амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім паведаміў, што за ўвесь час пратэстаў у Беларусі, якія працягваюцца з жніўня, у амбасаду Ўкраіны па дапамогу зьвярнуліся 20 чалавек.