Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новаабраны прэзыдэнт ЗША Байдэн публічна прышчапіўся вакцынай супраць COVID-19


Джо Байдэн прымае вакцыну ад COVID-19.
Джо Байдэн прымае вакцыну ад COVID-19.

Джо Байдэн заклікаў не хвалявацца з нагоды вакцыны.

Абраны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн публічна атрымаў першую дозу вакцыны супраць COVID-19 21 сьнежня ў шпіталі ў сваім родным штаце Дэлавэр.

«І хвалявацца няма пра што», — сказаў 78-гадовы Байдэн, які раней абвясьціў аб гэтым: зробіць прышчэпку публічна, каб пераканаць людзей рабіць прышчэпкі, калі яны стануць даступнымі.

Ён таксама выказаў надзею, што падчас калядных і навагодніх сьвятаў людзі будуць прыслухоўвацца да парад экспэртаў і насіць маскі. Байдэн таксама заклікаў пазьбягаць падарожжаў, безь якіх можна абысьціся.

Ён выкарыстаў вакцыну, распрацаваную кампаніямі Pfizer і BioNTech. Праз свой узрост Байдэн знаходзіцца ў зоне рызыкі COVID-19.

Ён таксама пахваліў адміністрацыю дзейнага прэзыдэнта Дональда Трампа за пачатак праграмы вакцынацыі.

Байдэн абяцае, што, уступіўшы на пасаду прэзыдэнта 20 студзеня 2021 года, ён мае намер зрабіць барацьбу з пандэміяй сваім галоўным прыярытэтам.

Чакаецца, што абраная віцэ-прэзыдэнтка Камала Харыс будзе прышчэпленая на наступным тыдні, а жонка Байдэна Джыл — празь некалькі дзён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG