Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-амбасадар у Аргентыне расказаў, на што выдаткаваў суму, за якую пракуратура завяла на яго крымінальную справу


Уладзімір Астапенка.
Уладзімір Астапенка.

Генпракуратура 21 сьнежня паведаміла, што на экс-амбасадара Беларусі ў Аргентыне Ўладземіра Астапенку завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 210 (Крадзеж шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі).

Суму ў 2393 даляры, за якую Генпракуратура завяла на экс-амбасадара Беларусі ў Аргентыне Ўладзімера Астапенку крымінальную справу, былы дыплямат патраціў на вяртаньне з Буэнас-Айрэса, дзе ён знаходзіўся ў службовай выправе. Пра гэта Астапенка расказаў Tut.by.

Па вэрсіі сьледзтва, Астапенка завалодаў 2393 далярамі, што па курсе Нацыянальнага банка склала 6077 рублёў, якія выкарыстаў у асабістых мэтах, чым нанёс шкоду амбасадзе Рэспублікі Беларусь у Аргентыне Рэспубліцы. Матэрыялы на Астапенку паступілі зь Міністэрства замежных спраў.

«Вельмі шкада, што сёньня Генпракуратура не знаходзіць больш важных спраў, чым завядзеньне крымінальнай справы на Астапенку, і ня бачыць падстаў для завядзення крымінальных спраў на тых, хто мае дачыненьне да загінулых, пабітых, закатаваных і ўсяго беззаконьня, якое дзеецца ў краіне», — сказаў

.

Экс-амбасадар падрабязна растлумачыў, адкуль узялася сума, агучаная Генпракуратурай:

«Гаворка ідзе пра цану авіябілетаў, якія амбасада купіла для мяне, маёй жонкі і дзіцяці для пералёту з Буэнас-Айрэса праз Парыж у Менск, калі я атрымаў указаньне ад МЗС адкамандзіравацца. У той момант я быў яшчэ пры пасадзе, выконваў абавязкі амбасадара. У поўнай адпаведнасьці з інструкцыямі МЗС па маім ўказаньні амбасада купіла квіткі па самай мінімальнай цане, эканомячы бюджэтныя сродкі, як інструкцыя і загадвае.

Другі момант, што інструкцыя МЗС загадвае, што пры вяртаньні з выправы кожны сямейнік дыплямата можа прывезьці па 80 кіляграмаў багажу. Гэта значыць, са мной маглі ехаць 240 кіляграмаў багажу. Калі б я гэта зрабіў, гэта каштавала б 10 даляраў за кіляграм, а гэта 2400 даляраў. Але я ў выніку ўзяў з сабой тры скрынкі ў якасьці дадатковага багажу ў самалёт і заплаціў 300 даляраў. Усяго з квіткамі выйшла 2300 долараў. Трэці элемэнт у гэтай схеме — «сутачныя» ў памеры 50 даляраў, а чацьвёрты — гэта палічыла цану праезду двух службовых аўтамабіляў у аэрапорт і назад.


Я зьмяніў маршрут і замест Менску з Парыжу я даляцеў да Варшавы. Па прылёце ў Варшаву я паведаміў пра гэта ў МЗС і сказаў, што да Менску я ўжо даеду сам, без дадатковых выдаткаў. Больш за тое, у выніку замены квіткоў канчатковага пункту зь Менску на Варшаву, білеты сталі таньнейшыя на 180 даляраў. І гэтыя грошы трэвел-агенцтва вярнула ў амбасаду», — патлумачыў Астапенка.

У Менск экс-пасол так і не даехаў, але МЗС запатрабаваў у Астапенкі вярнуць грошы за пералёт, багаж, «сутачныя» і праезд службовых аўтамабіляў.

«МЗС заявіў мне, што я нібыта выкарыстаў гэтыя грошы ў асабістых мэтах. Але я лічу, што выкарыстаў іх у адпаведнасьці з інструкцыяй — для камандзіраваньня. Я прапанаваў МЗС вырашыць гэтае пытаньне ў судзе, але там не захацелі», — заявіў Астапенка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG