Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Будучы кіраўнік апарату Белага дому паабяцаў «ня толькі санкцыі» ў адказ на хакерскую кампанію, у якой падазраюць Расею


Рон Клайн (зьлева) побач з абраным прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам
Рон Клайн (зьлева) побач з абраным прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам

Рон Клайн, кіраўнік апарату абранага прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна, адказаў на пытаньні пра тое, якім будзе адказ будучай адміністрацыі на масіўную хакерскую кампанію, у арганізацыі якой падазраюць Расею.

Як паведамляе агенцтва Reuters, дзеяньні хакераў закранулі шэраг дзяржаўных установаў ЗША і патэнцыйна маглі стварыць праблемы тысячам амэрыканскіх прыватных кампаніяў.

«Гэта ня толькі санкцыі. Гэта крокі і рэчы, якія мы можам зрабіць, каб пагоршыць здольнасьць замежных суб’ектаў займацца такімі атакамі», — сказаў Клайн у эфіры тэлеканалу CBS.

Сярод магчымых варыянтаў цяпер абмяркоўваюцца фінансавыя санкцыі супраць Масквы, але таксама атакі ў адказ на расейскую інфраструктуру, паведамляе Reuters са спасылкай на свае «дасьведчаныя крыніцы».

Крэмль адпрэчвае сваю ролю ў хакерскіх атаках.

Байдэн, які заступіць на пасаду 20 студзеня, верагодна, будзе мець падтрымку абедзьвюх галоўных палітычных партый ЗША, каб арганізаваць жорсткія дзеяньні ў адказ на хакерскія напады. Пра гэта сьведчаць заявы ў нядзелю двух уплывовых сэнатараў.

Рэспубліканец Міт Ромні ў эфіры тэлеканалу NBC назваў дзеяньні хакераў «уварваньнем» і заявіў, што яны «надзвычай нашкодзілі» Злучаным Штатам.

«Гэта вымагае адказу, — сказаў ён. — Гэта нешта, чым трэба заняцца як мага хутчэй».

Сэнатар ад Дэмакратычнай партыі Марк Ўорнэр, заявіў тэлеканалу ABC, што, магчыма, хакерская апэрацыя супраць ЗША дагэтуль працягваецца і што яе поўны маштаб дагэтуль ня вызначаны.

Ўорнэр не ўжываў тэрміну Ромні пра «ўварваньне», але падтрымаў ягоны заклік пра дзеяньні ў адказ.

«Гэта шэрая зона паміж шпіянажам і нападам», — цытуе Ўорнэра Reuters. Паводле яго, Вашынгтон мусіць ясна даць зразумець сваім праціўнікам, што такія дзеньні выклічуць «удар у адказ».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG