Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей паразмаўляў з кіраўніком МЗС Швайцарыі пра санкцыі і Натальлю Хершэ


Натальля Хершэ на судзе
Натальля Хершэ на судзе

Кіраўнік МЗС Беларусі Ўладзімер Макей сёньня пагаварыў праз тэлефон зь міністрам замежных спраў Швайцарыі Ігнацыё Касісам.

Пра гэта паведамляе БелаПАН.

Паводле прэсавага рэлізу МЗС Беларусі, Макей «падкрэсьліў беспэрспэктыўны і разбуральны характар санкцый як інструмэнту зьнешняй палітыкі ў сёньняшнім узаемазалежным сьвеце».

Паводле Ігнацыё Касіса, міністры абмеркавалі сытуацыю вакол грамадзянкі Швайцарыі беларускага паходжаньня Натальлі Хершэ, якой 7 сьнежня прысудзілі два з паловай гады зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў супраціве супрацоўніку міліцыі.

Пасьля перамоваў міністар Касіс напісаў у сваім Твітэры: «Чарговы абмен думкамі зь міністрам замежных спраў Беларусі Макеем. Гвалт з боку сілаў бясьпекі недапушчальны. Натальля Хершэ карыстаецца консульскай абаронай: амбасада Швайцарыі ў Беларусі мае прамы доступ да яе і сочыць за судовай справай. Наша суайчыньніца павінная быць вызваленая».

11 сьнежня Швайцарыя пашырыла санкцыі ў дачыненьні да Беларусі, яна далучылася да санкцыяў Эўразьвязу, якія былі ўведзеныя 6 лістапада.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG