Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Армянская апазыцыя выйшла на вуліцу з патрабаваньнем адстаўкі прэм’ер-міністра


Тузаніна ў мэрыі Ерэвану, 22 сьнежня 2020 г.
Тузаніна ў мэрыі Ерэвану, 22 сьнежня 2020 г.

У Ерэване на плошчы Рэспублікі 22 сьнежня праходзіць акцыя пратэсту апазыцыі, якая абвясьціла агульнанацыянальны страйк, піша армянская служба Радыё Свабода. Тысячы людзей з «Руху за выратаваньне Айчыны», які стварылі 16 апазыцыйных партый, патрабуюць адстаўкі прэм’ер-міністра Нікола Пашыньяна.

Неўзабаве пасьля пачатку пратэст перарос у сутычкі паміж паліцыяй і дэманстрантамі. Частка пратэстоўцаў акружыла будынак ураду, іншая частка — будынак Генпракуратуры і адміністрацыйны будынак, дзе разьмяшчаюцца МЗС, Міністэрства юстыцыі і Міністэрства адукацыі. Будынак ураду ачэплены шэрагамі паліцыянтаў.

Пратэстоўцы таксама перакрылі дарогі, у тым ліку заблякавалі трасы з гарадоў Ванадзор і Іджэван на поўначы рэспублікі ў Ерэван.

Апазыцыя сваім кандыдатам на пост часовага прэмʼера называе лідэра «Нацыянальна-дэмакратычнага саюзу» Вазгена Манук’яна. Паводле заявы пратэстоўцаў, Манук’ян прыпыніць сваю партыйную дзейнасьць, як толькі стане прэмʼерам, і абавязваецца правесьці датэрміновыя парлямэнцкія выбары праз год. У іх ён абяцае асабіста ня ўдзельнічаць, а калі ягоная партыя апынецца ў парлямэнце — абяцае не балятавацца на пасаду прэмʼера.

Акцыі пратэсту ў Армэніі пачаліся пасьля таго, як у ноч на 10 лістапада Пашыньян падпісаў сумеснае з прэзыдэнтамі Расеі і Азэрбайджану Ўладзімірам Пуціным і Ільхамам Аліевам заяву аб поўным спыненьні ваенных дзеяньняў у Нагорным Карабаху.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG