11 гадоў таму, 19 сьнежня 2010 году, у Менску прайшла масавая акцыя пратэсту супраць фальсыфікацыяў на прэзыдэнцкіх выбарах. На вуліцы выйшлі, па розных падліках, да 60 тысяч чалавек. Сілавікі брутальна разагналі мірную акцыю пратэсту, больш за 700 чалавек затрымалі.